Экскурсія у музей «Беларуская хатка»

У рамках абласнога праекта  "Мая_Зямля_Прыдняпрове"  патрыятычнага выхавання беларускіх традыцый выхаванцы старэйшых груп наведаліся ў музей "Беларуская хатка".   Іх сустрэлі гаспадары дома ў нацыянальным адзенні. Дзеці пазнаёміліся з умовамі жыцця сялян-продкаў XVIII-XX стагоддзяў. У доме заўсёды быў чырвоны кут, уверсе якога віселі іконы, а ўнізе стаяў стол з прыгожым саматканым абрусам, які таксама лічыўся святым месцам. Гаспадыня паказала шмат прылад працы, якія ў сучасным свеце ўжо не выкарыстоўваюцца. Гэта вельмі ўразіла дзяцей. Таксама яна паказала тагачасныя прасы. Малыя здзівіліся, што такімі прыладамі можна было прасаваць  адзенне. У дзяцей выклікала ўсмешку традыцыя вешаць на шыю бярозавы калок маладому хлопцу, калі ён гатовы быў ажаніцца.

Напрыканцы экскурсіі выхаванцы сталі ўдзельнікамі старажытных абрадаў і народных гульняў. Падарожжа ў гістарычнае мінулае атрымалася цікавым, пазнавальным і запамінальным. Станоўчыя эмоцыі надоўга застануцца ў памяці дзяцей!
.